Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс сямейный рэліквій "Мая сям'я ў гісторыі і культуры Берасцейшчыны і Беларусі"

Дата: 11 декабря 2019 в 12:56
Автор: Сирота О. Н.
463 просмотра

У спартыўнай зале нашай дашкольнай установы прайшоў конкурс-агляд "Мая сям'я ў гісторыі і культуры Берасцейшчыны і Беларусі". У конкурсе прымалі ўдзел педагогі - выхавальнікі 11 груп, музычны кіраўнік, якія прапанавалі калегам азнаёміцца з рэчамі, якія з'яўляюцца сямейнымі рэліквіямі ў сем'ях саміх педагогаў і нашых выхаванцаў, і пашпарты - прэзентацыі да гэтых рэчаў. На выставе былі: валасяны грабенчык, ікона, старажытная лямпа і прас, маслабойка, алемпійскія, працоўныя, ваенныя ўзнагароды, калекцыя марак, упрыгожванні, старажытнае аддзенне, фатаапараты і фатаздымкі і іншае. Педагогі ў расказах, казках, вершах, проста пранікнёнымі словамі расказалі пра людзей, якім належылі гэтыя рэчы, пра іх ролю ў лёсе краіны. Першае месца падзялілі старэйшая сп. "Б", сярэдняя "А" групы, другое - 1 малодшыя "А" і "Б", 2 малодшая "В" групы, 3-е - сярэдняя "Б", старэйшая "А" групы, музычны кіраўнік Ярашук А.В. Астатнія групы былі ўзнагароджаныя ў намінацыях "За стварэнне новых традыцый" (2 малодшая "А"), "За зберажэнне традыцый " (сярэдняя сп.В і старэйшая "Б"), "За памяць пра подзьвіг " (старэйшая сп. "А"). Па выніках конкурса будзе падрыхтаваная фотавыстава ў холе дзіцячага садка. Фораздымкі з конкурса - выставы - у фотаальбоме "Конкурс сямейных рэліквій".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.