3 снежня — Міжнародны дзень інвалідаў
Міжнародны дзень інвалідаў адзначаюць 3 снежня. Гэтую дату вызначыла Генеральная асамблея ААН у 1992 годзе з мэтай прасоўвання правоў інвалідаў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, а таксама прыцягнення ўвагі да праблем інвалідаў.
Штогод у гэты дзень надзяляецца асаблівая ўвага людзям з абмежаванымі магчымасцямі. У свеце налічваецца больш за 1 мільярд інвалідаў. У Беларусі іх каля паўмільёна.
З кожным годам колькасць iнвалiдаў расце. Гэта звязана як з імклівым павелічэннем колькасці хранічных хвароб, так і са старэннем насельніцтва.
У Беларусі пенсію па інваліднасці атрымлівае каля 570 тысяч чалавек, з іх крыху больш за 31 тысячу — дзеці ва ўзросце да 18 гадоў. У краіне налічваецца 80 дамоў-інтэрнатаў для дарослых інвалідаў і дзяцей.
У нашай дашкольнай ўстанове 4 дзяцей, якія маюць інваліднасць. Мы лічым, што галоўнае ў выхаванні нашых дзетак, якія маюць афецыйны статус інваліда - дапамагчы ім вырасць паўнавартаснымі людзьмі, членамі чалавечай супольнасць. Быць упэўненымі ў сабе, не канцэнтравацца на сваіх асаблівасцях здароўя, знайсці свой шлях. Мінавіта нашым цяперашнім выхаванцам, якія маюць гэты статус, трэба "даць вуду, а не рыбу".