Міжнародны дзень роднай мовы
Згодна з Гадавым планам работы ўстановы дашкольнай адукацыі "Яслі-сад № 40 г. Брэста ", 22 лютага ў інфармацыйна-метадычным цэнтры дзіцячага сада прайшла сустрэча педагогаў "Бярозавік - за кубачкам нацыянальнага напою", якую ўжо можна лічыць традыцыйнай. Сустрэча была прысвечаная да Міжнароднага дня роднай мовы. Мэта сустрэчы - нефармальныя зносіны калег, умацаванне павагі адзін да аднаго як носьбітаў розных культур і моў. Удзельнікі сустрэчы прачыталі дзіцячыя вершы - кожны на сваёй роднай мове. Падзяліліся ўспамінамі з дзяцінства, звызанымі з гэтымі творамі. Паразважалі, чаму гэтыя творы мелі найвялікшае ўздзеянне на іх. Напрыканцы ўзгадалі іранічныя моманты, якія мелі месца ў час стасункаў з носьбітамі іншых моваў. Паразглядалі сямейныя фатаздымкі, кнігі як сямейныя рэліквіі.