Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс і выстава па яго выніках "Родныя вобразы - у паэтычным слове"

Дата: 6 апреля 2021 в 12:16, Обновлено 7 апреля 2021 в 17:29
Автор: Сирота О. Н.
161 просмотр

Згодна з Гадавым планам работы Ясляў-сада № 40 г. Брэста, у дашкольнай установе прайшоў агляд-конкурс інтарактыўных плакатаў з QR-кодамі "Родныя вобразы - у паэтычным слове".
Мэта конкурса: удасканальванне ўмоў для далучэння дзяцей дашкольнага узросту да паэтычных твораў мастацкай літаратуры, рэалізацыі зместа адукацыйнай вобласці "Мастацтва. мастацкая літаратура" вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
На кожным з плакатаў былі размешчаныя: тэкст верша, прадугледжанага вучэбнымі праграмамі для дзяцей дашкольнага узроста, сведкі пра аўтара паэтычнага твора - беларускага паэта, дзіцячы малюнак па матывах верша, фотаздымак выхаванца, які чытае твор, QR-код, па якім можна праслухаць або праглядзець відэа, на якім дзіценак чытае верш.
Удзельнікамі конкурса сталі педагогі, бацькі і выхаванцы ўсіх 12 груп. У межах правядзення конкурса, кожны з педагогаў прадстаўляў свой конкурсны плакат: давёў да калег звесткі пра твор і яго аўтара, расказаў пра гісторыю стварэння плаката, даў магчымасць паслухаць твор з выкарыстаннем QR-кода.
Журы конкурса аб'явіла падзяку ўсім яго ўдзельнікам. Асобна былі адзначаныя: за якасць чытання верша выхаванцам - 1 малодшая "А", 1 малодшая "Б", 2 малодшая "Б", сярэдняя "Б" групы; за якасць афармлення - 1 малодшая "А", 1 малодшая "А", сярэдняя "А" і "Б" групы; за тое, што з дзецьмі якасны былі завучаныя вершы на беларускай мове - 3 "моўныя" групы, за падрыхтоўку 2-х конкурсных работ - старэйшая "А" група.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.