Бывай, садок дзіцячы.
У нашай дашкольнай установе з 21 па 27 траўня прайшлі ранішнікі, прысвечаныя заканчэнню наведвання старэйшымі выхаванцамі дзіцячага садка. Адна частка дзетак здзейсніла падарожжа на цягніку дзяцінства, другая - наведала "музей дзяцінства". Нашыя дзеткі развіталіся са сваім маленствам - адпусцілі ў неба каляровыя балонікі. Выхаванцы старэйшай "А" групы на пляцоўцы побач з будынкам сада, разам з бацькамі,
прадэманстравалі танцавальны флэшмоб.
Прымі, садочак родны,
Букет сардэчных слоў
За позірк твой пяшчотны, за веру і любоў.
Праспявалі на развітанне нашыя дарагія выпкскнікі...