Выхаванцам і іх бацькам - аб сям'і, родным горадзе, краіне.
У нашай дашкольнай установе у гэты вераснёўскі час адбываюцца падзеі, прысвечаныя азнаямленні дзяцей і дарослых з сямейнымі каштоўнасцямі, родным горадам - Брэстам, нашай краінай - Рэспублікай Беларусь.
У малодшых групах праводзяцца заняткі, прысвечаныя азнаямленні дзетак з сям'ёй (яе склад, роля ў жыцці чалавека, узаемадапамога, любоў і падтрымка). У сярэдніх і старэйшых - па азнаямленні з нацыянальнымі каштоўнасцямі беларускага народа, Рэспублікай Беларусь як дзяржавай.
У холе дзіцячага садка працуе выстава дзіцячага малюнка - "Родныя вобразы - у паэтычным слове" (малюнкі выхаванцаў па паэтычных творах, прадугледжаных праграмамі дашкольнай і спецыяльнай адукацыі).
Узноўленая праца інфармацыйнай прасторы "Мая сям'я - у гісторыі і культуры Берасцейшчыны, Рэспублікі Беларусь".
Адным з напрамкаў дзейнасці дашкольнай установы ў 2021-2022 навучальным годзе (ужо зараз) з'яўляецца азнаямленне дзяцей дашкольнага ўзросту з народнай казкай, як мастацкім творам і носьбітам інфармацыі аб культуры, традыцыях, маральных якасцях чалавека і народа. Мерапрыемствы прайшлі ў межах тыдня народнага адзінства.