Міжнародны дзень роднай мовы - у нашай дашкольнай установе.
21 лютага 2020 года ў нашым дзіцячым садку быў арганізаваны намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці Сіратой А.М. "Міжнародны дзень роднай мовы". У межах яго правядзення прайшлі: літаратурна-педагагічная сустрэча для педагогаў "За нацыянальна абгрунтаваным напоем" (пакаштавалі бярозавік), на якой удзельнікі чыталі вершы, расказвалі,абменьваліся думкамі, спявалі, слухалі музыку на сваёй роднай мове; прагляд з дзецьмі мультфільмаў на беларускай мове "Свінка Пэпа", прэзентацыя выставы "Сямейная рэліквія - мая сям'я ў гісторыі і культуры Беларусі і Берасцейшчыны"; танцавальны флэшмоб з дзецьмі старэйшых груп пад беларускую дзіцячую музыку; выставы метадычнай, навукова папулярнай, дзіцячай мастацкай літаратуры на беларускай мове на беларускую тэматыку; размовы і заняткі ў групах.